Белоруссия возобновила поставки в Россию молочной продукции
Белоруссия возобновила поставки в Россию 131 вида молочной продукции, сообщил глава Роспотребнадзора Геннадий Онищенко. По его словам, Россия подтвердила свое намерение постепенно расширять этот список. Полностью разобраться в молочном вопросе Онищенко пообещал к июлю.
Комментарии
То есть беззастенчиво дал понять, что на самом деле
документация совершенно не причем.
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27139
Расія пачынае і... зноў прайграе
Памятаеце з чаго ўсё пачалося? Беларуская прадукцыя не адпавядае новым тэхнічным рэглямэнтам, таму яна ня пойдзе ў Расію, – казаў Анішчанка. А зараз? Піша ў сваім блогу Юры Дракахруст. Малочны канфлікт, ад якога адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй абвастрыліся да мяжы, скончаны. Абодва бакі пацьвярджаюць наяўнасьць пагадненьня, паводле якога беларускі малочны экспарт у Расею, акрамя сухога малака, аднаўляецца ў поўным аб’ёме. Адпаведна Беларусь прыпыняе меры па ўзмацненьні мытнага кантролю на мяжы, якія былі прынятыя ў разгар супрацьстаяньня. Пакуль невядомыя ўсе дэталі пагадненьня, што дакладна саступілі бакі. Магчыма такая інфармацыя магла б карэнным чынам зьмяніць ацэнку, хто выйшаў пераможцам з гэтага змаганьня. Але агульнавядомыя факты схіляюць да высновы, што Расея прайграла. Чаму? Памятаеце з чаго, уласна, усё пачалося? Беларуская прадукцыя не адпавядае новым тэхнічным рэглямэнтам, таму яна ня пойдзе ў Расею, – казаў Генадзь Анішчанка. А зараз, паводле яго, пакуль новыя дазвольныя дакумэнты ня будуць аформленыя, пастаўкі пойдуць па раней выдадзеных дакумэнтах. Дык з чаго ж пачалі вэрхал, калі, як высьветлілася, можна прымаць беларускае малако і па старых паперах? І які зараз сэнс маюць усе расейскія афіцыйныя тлумачэньні наконт сумніўнай якасьці беларускіх малочных прадуктаў? Была сумніўная, а сёньня сумневы дзіўным чынам разьвеяліся, так хіба? Нават калі прыняць за чыстую манэту афіцыйнае тлумачэньне чыньнікаў канфлікту, то тут Расея прайграла відавочным чынам. А калі казаць пра іншыя, магчыма, сапраўдныя чыньнікі, пра рэпутацыю дзяржавы – тым болей. Колькі за апошнія дні мы чулі ад расейскіх і некаторых беларускіх экспэртаў ацэнак, што Расея, нарэшце, вырашыла разабрацца зь Беларусьсю ўсур’ёз, што пакажа сінявокай яе вельмі сьціплае месца, і, кажучы папросту, размажа па сьценцы. Ну і дзе сьценка, па якой Расея нібыта канчаткова вырашыла размазаць Беларусь? Калі сапраўды магутная дзяржава спачатку моцна размахваецца, а потым сьціпла хавае руку ў кішэню – яе прэстыж ляціць уніз. І яшчэ адзін сюжэт – рашэньне Лукашэнкі ня ехаць у Маскву на саміт АДКБ, адмова падпісаць дамову аб сілах хуткага рэагаваньня АДКБ. І тут, калі памятаеце, быў хор камэнтараў, што ўжо гэтым крокам Лукашэнка сам сябе ў труну паклаў і крышкай накрыўся, ужо за гэта Масква... Кранаць сьвятая сьвятых двухбаковых адносінаў – ваенную складовую, было і сапраўды крокам рызыкоўным. Але вынік: кранулі, выкінулі на стол старшы козыр і Масква адступіла. Можа і не таму, але ў сьвядомасьці людзей – менавіта таму. Ну а што тычыцца доўгатэрміновых наступстваў, то тут як ў габрэйскім анэкдоце. Ну як вам Хаім? – Ды так сабе. Прыйшоў у госьці, а пасьля срэбраныя лыжачкі зьніклі. Лыжачкі, праўда, потым знайшліся, але асадачак жа застаўся. Вось менавіта. І з большымі падставамі, чым у анэкдоце. Калі на афіцыйным узроўні гаварылася пра ледзь не падрыўную дзейнасьць Масквы, калі выражалася гатоўнасьць сапраўды зарэзаць «сьвятарных кароваў» беларуска-расейскіх адносінаў – і што зараз, калі канкрэтны малочны канфлікт вырашаны, гэтая словы, гэтыя намеры выпетрацца, забудуцца. Хіба? Варта прыгадаць, што мінулы крызіс студзеня 2007 году меў сваім аддаленым наступствам уступленьне Беларусі ва «Ўсходняе партнэрства». Можна прагназаваць, што цяперашні крызіс, а дакладней расейская параза ў ім, гэты заходні кірунак Менску яшчэ больш умацуе. У пэўным сэнсе самы гэты крызіс быў формай прыстасаваньня да новай геапалітычнай рэчаіснасьці, калі пэрспэктывы Беларусі не абмяжоўваюцца шашой Менск-Масква. Масква спрабавала вярнуць гэты стан, але ў яе не атрымалася. На мой погляд, хіба не ключавым момантам у канфлікце стала вельмі своечасовае рашэньне МВФ аб дадатковым крэдыце Беларусі. Крэмль хацеў праверыць, ці будзе Эўропа падтрымліваць свайго новага партнэра. Праверка прайшла выдатна. І менавіта тады Пуцін пачаў казаць, што ня трэба расейскім чыноўнікам лаяць беларускіх калегаў, што мы адна сям’я і г.д. Ага, калі Эўропа паказала, што ў баку не застанецца, то пэўна ж адна. Добра гэта ці кепска, але трэба канстатаваць, што гэты канфлікт з Расеяй беларуская ўлада выйграла.
Юры Дракахруст, Радыё Свабода
23:32, 17 чэрвеня 2009
1. Но как обстоит дело с "документацией" так и не стало понятно. 2. Какие коммерческие интересы стоят за всей этой историей, тоже не понятно. Это или а) желание приобрести молокозаводы на Беларуси, которое было пресечено батькой, или б) лоббирование интересов западных импортеров и связанных с ними посредников, на что Лука намекнул в интервью, или в) лоббирование российских производителей. Надеюсь, что у батьки и команды хватит здравого смысла сбавить риторику, потому что, например, в ВТО, куда так стремится путинская команда, конечно, лучше вступать втроем. Если же РФ-ские начальники будут дальше давить, то Беларуси придется конкуририровать с Польшей и Словакией в нише дешевого квалифированного труда, т.е. получается что батька с командой спасли бел. экономику от ЕС, чтобы уйти под крыло ЕС. Чудны дела твои, Господи!
Анонимные комментарии не принимаются.
Войти | Зарегистрироваться | Войти через:
Комментарии от анонимных пользователей не принимаются
Войти | Зарегистрироваться | Войти через: